Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Тыдзень роднай мовы

Дата: 27 сентября 2022 в 12:11, Обновлено 27 сентября 2022 в 12:19
128 просмотров

З 16 па 24 верасня ў школе адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове. Удзел прынялі вучні ўсіх класаў, а таксама настаўнікі. Кожны дзень Тыдня меў свой накірунак.

          Пачаўся Тыдзень роднай мовы з удзелу вучняў 8-11 класаў у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства. Працягам стала выстава кніг беларускіх паэтаў і пісьменнікаў “Сэрцам роднага слова краніся”, створаная актывам бібліятэкі.

Асабліва цікава прайшлі мерапрыемствы: акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове” і стварэнне воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Удзельнікі творча і з задавальненннем прадэманстравалі свае адносіны да роднага слова, указалі на яго багацце і прыгажосць.

          Квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”,  і свята фразеалагізмаў, прыказак іпрымавак “Сказаў як звязаў” выклікалі цікавасць у вучняў і далі магчымасць яшчэ раз зазірнуць у скарбніцу народнай мудрасці.

          Адметным стаў дзень, прысвечаны краязнаўству. Вучні школы наведалі краязнаўча-этнаграфічнае мерапрыемства ”Спадчына роднага краю”, дзе бібліятэкар школы Грунтоў С.Г. зацікавіў пазнавальнымі звесткамі роднага краю і напрыканцы правёў лінгвістычную гульню “Знаўцы роднай мовы”.

          Наступны дзень Тыдня даў магчымасць вучням раскрыць свае здольнасці ў выразным чытанні, а таксама зразумець, што “літаратура – гэта люстэрка мовы”. У рамках дня прайшла акцыя “Чытаем вершы пра родную мову” і творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка”.

          Шчыра, з сардэчнай цеплынёй прайшла гасцёўня “Янка Купала і Якуб Колас”. Вучні ўспомнілі творы і цікавыя звесткі пра беларускіх песняроў, а таксама зрабілі для сябе новы адкрыцці ў пазнанні жыцця і творчасці мастакоў слова.

          У заключны дзень Тыдня ўдзельнікі школьнага аб’яднання па інтарэсах яшчэ раз для сябе сцвердзілі, што дэкаратыўна-прыкладное мастацтва беларускага народа і ёсць яго сапраўднае багацце і найвялікшая каштоўнасць.

          Тыдзень скончыўся, яго ўдзельнікі пажадалі роднай мове: ”Квітнець! Удасканальвацца! Гучаць!”

  

  

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.